Среда, 24.10.2018
Приветствую Вас Гость • Регистрация • Вход
Главная » 2017 » Ноябрь » 10 » літаратурны вечар «Вуснамі Коласа загаварыла беларусь»
12:40
літаратурны вечар «Вуснамі Коласа загаварыла беларусь»

                              

     Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас – выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. «Вуснамі Коласа загаварыла беларусь», пад такой назвай у цэнтральнай раённай бібліятэцы 10 лістапада прайшоў літаратурны вечар да 135-годдзя з дня нараджэння славутага песняра Беларусі Якуба Коласа. Пад час мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым лёсам знакамітага пісьменніка, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны па яго творчасці. Таксама, для прысутных быў праведзены конкурс на лепшага чытальніка вершаў Я. Коласа. Удзельнікі паказалі сябе вельмі добрымі чытальнікамі. Творы Якуба Коласа актуальныя і сёння, кожны радок, кожнае слова нясуць у сабе вялікі сэнс, запавет, навучанне. Зрэшты, у прыхільнікаў літаратуры сёння ёсць магчымасць пераканацца ў гэтым, пазнаёміўшыся ў бібліятэцы з творамі беларускага класіка.

Просмотров: 82 | Добавил: Юлия | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar