Пятница, 22.11.2019
Приветствую Вас Гость • Регистрация • Вход

Палажэнне

аб бібліёбусе Буда-Кашалёўскай дзяржаўнай установы культуры

 “Буда-Кашалёўская цэнтральная раённая бібліятэка”

1. Агульныя палажэнні

1.1. Бібліятэка-бібліёбус (перасоўная бібліятэка) ўваходзіць у аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі (ЦРБ) .

1.2. Бібліёбус арганізуе і вядзе работу па сістэматычнаму абслугоўванню літаратурай гарадскога і сельскага насельніцтва, якое пражывае ў населеных пунктах і мікрараёнах, аддалёных ад стацыянарных бібліятэк, з улікам іх узроставых, прафесійных, агульнаадукацыйных, дэмаграфічных і іншых асаблівасцей.

1.3. Бібліёбус мае ўласны падсобны фонд, які камплектуецца па ўсіх галінах ведаў і прызначаны для забеспячэння літаратурай карыстальнікаў бібліёбуса.

1.4. Камплектаванне фонду і яго апрацоўка ажыццяўляюцца цэнтралізавана аддзелам камплектавання і апрацоўкі ЦРБ з улікам патрабаванняў карыстальнікаў паслугамі бібліёбуса.

1.5. Для арганізацыі работы бібліёбусаў аддзел абслугоўвання і інфармацыі павінен мець:

- схему маршрутаў выездаў бібліобусаў;

- графік абмену літаратуры;

- план правядзення мерапрыемстваў;

- пералік платных паслуг, якія прадастаўляе ЦРБ;

- рэкламныя буклеты.

1.6. ЦРБ, сумесна з аддзелам ідэялагічнай работы, культуры і па справам моладзі, органамі мясцовага кіравання вырашае пытанні аб арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання ў нестацыянарнай форме.

2. Арганізацыя работы

2.1. Бібліёбус ажыццяўляе непасрэднае абслугоўванне карыстальнікаў неабходнай літаратурай, як па месцы жыхарства, так і па месцы працы чытачоў.

2.2. Бібліёбус суправаджае бібліятэкар, які прызначаецца і вызваляецца ад займаемай пасады дырэктарам ЦРБ па ўзгадненню з начальнікам аддзела  ідэялагічнай работы, культуры і па справам моладзі.

2.3. Бібліятэкар бібліёбуса падпарадкоўваецца  дырэктару ЦРБ, яго намесніку.

2.4. Заработная плата бібліятэкара бібліёбуса вызначаецца ў адпаведнасці з групай па аплаце работнікаў ЦРБ.

2.5. Фонд бібліёбуса прызначаны для індывідуальнага абслугоўвання чытачоў і арганізуецца ў сістэматычна-алфавітным парадку.

Літаратура для дарослых і дзяцей размяшчаецца паасобку, з указаннем, для якой катэгорыі чытачоў яна прызначана.

Найбольш актуальная грамадска-палітычная літаратура выдзяляецца ў спецыяльныя тэматычныя скрынкі.

Асобна размяшчаюцца бібліяграфічныя паказальнікі і даведачная літаратура.

2.6. Фонд бібліёбуса павінен уключаць:

- літаратуру, якая адлюстроўвае важнейшыя палітычныя падзеі ў краіне і за мяжой;

- літаратуру па асноўных галінах ведаў;

- дзіцячую літаратуру;

- мастацкую літаратуру;

- літаратуру для павышэння прафесійнай кваліфікацыі рабочых і служачых, падбор якой вядзецца з улікам эканамічнага профілю абслугоўвання гаспадарак;

-іншых матэрыялаў (перыёдыкі, відэатэкі, нотна-музычнай літаратуры).

2.7. Фонд бібліёбуса перыядычна абнаўляецца (не радзей чым 1 раз у 3-4 месяцы) часткова або цалкам, з такім разлікам, каб задаволіць патрэбнасці ўсіх патэнцыяльных спажыўцоў гэтай мясцовасці.

Па меры неабходнасці фонд бібліёбуса папаўняецца кнігамі, часопісамі, газетамі, новай літературай па індывідуальных заказах чытачоў.

Для задавальнення складаных і разнастайных запатрабаванняў чытачоў выкарыстоўваецца адзіны фонд ЦРБ.

2.8. Пры адборы літаратуры для чарговага выезду бібліятэкарам бібліёбуса ўлічваюцца заяўкі і састаў чытачоў па кантрактных пунктах маршрута.

2.9. Бібліяграфічныя даведкі для чытачоў выконвае бібліятэкар бібліёбуса.

Запыты, якія патрабуюць выкарыстання цэнтральнага даведачна-бібліяграфічнага апарата выконвае бібліёграф ЦБ.

2.10. У бібліёбусе ажыццяўляецца выстаўка наяўнай літаратуры, а таксама павінна быць аб’ява аб тым, што чытач можа заказаць не толькі патрэбнае яму выданне, якое маецца ў фондах ЦРБ, але і любую паслугу з прапанаванага пераліку платных паслуг.

Інфармацыя чытачоў бібліёбуса аб навінах літаратуры вядзецца з дапамогай “Інфармацыйнага бюлетэня новых паступленняў у фонд ЦРБ”.

2.11. Акрамя кніг для індывідуальнага абслугоўвання чытачоў бібліятэкар бібліёбуса мае фармуляры, якія пасля перадаюцца ў аддзел, дзе захоўваюцца іншыя дакументы.

Перад чарговым рэйсам бібліятэкар бібліёбуса  бярэ з сабой толькі фармуляры чытачоў тых раёнаў, у якіх плануецца правесці абмен кніг.

2.12. Выезды бібліёбусаў па абслугоўванню насельніцтва ажыццяўляюцца па вызначаных маршрутах.

Маршруты распрацоўваюцца з такім разлікам, каб забяспечыць абгрунтаванасць стаянак, найбольшую іх колькасць, максімальнае выкарыстанне бібліёбуса як транспартнага сродку пры мінімальным кіламетражы прабегу, магчымасць сумяшчэння за адзін рэйс некалькіх працэсаў работы бібліёбуса.

2.13. Час, неабходны для абслугоўвання насельніцтва і выкарыстання бібліёбуса ў якасці транспарту, вызначаецца з улікам канкрэтных дарожных умоў і колькасці абслугоўваемага насельніства.

2.14. Маршруты выездаў і графік яго работы складаюцца штомесяц і зацвярджаюцца па ўзгадненню з  аддзелам ідэялагічнай работы, культуры і па справам моладзі,  дырэктарам ЦРБ.

2.15. Перыядычнасць выездаў і працягласць стаянак бібліёбуса вызначаецца канкрэтнай колькасцю чытачоў, але не больш чым тры гадзіны.

2.16. Запіс чытачоў і выдача літаратуры з фонду бібліёбуса праводзіцца ў адпаведнасці з “Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь”, зацверджанай  Пастановай  Міністэрства  культуры  Рэспублікі  Беларусь   ад 5 жніўня 2008г.  №28.

2.17. Улік работы бібліёбуса (колькасць чытачоў, наведванняў, кнігавыдач і г.д.) вядзецца ў дзённіку, які ўжываецца ў стацыянарных бібліятэках.

3. Фінансаванне бібліёбуса

3.1. Асноўнымі крыніцамі фінансавання бібліёбуса з’яўляюцца сродкі мясцовага бюджэту. Бібліёбус мае права выкарыстоўваць грашовыя сродкі, якія выдзелены яму па смеце, толькі у строгай адпаведнасці з іх мэтавым назначэннем.

3.2. Дадатковымі крыніцамі фінансавання бібліёбуса могуць быць дабравольныя паступленні грашовых сродкаў ад фізічных і юрыдычных асоб, сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці, якія неабходны для выканання мэт палажэння, і з другіх крыніц, не забароненых заканадаўствам.

3.3. Бібліёбус можа здзяйсняць пазабюджэтную дзейнасць.

3.4. Памер грашовых сродкаў якія паступаюць з дадатковых крыніц фінансавання, неабмежаваны.

3.5. Улік маёмасці і фонда бібліёбуса, фінансаванне і бухгалтэрскія аперацыі праводзяцца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справам моладзі.

3.6. Спыненне дзейнасці бібліёбуса можна зрабіць толькі на падставе рашэння

Буда-Кашалёўскага раённага выканаўчага камітэта.