ПАЛАЖЭННЕ
аб раённым конкурсе на лепшага чытальніка твораў Кандрата Крапівы, народнага пісьменніка Беларусі, драматурга, байкапісца
“Мілагучнае, звонкае роднае слова”
1.Заснавальнікі конкурсу:
Буда-Кашалёўская цэнтральная раённая бібліятэка.
2.Мэты конкурсу:
-услаўленне імя Кандрата Крапівы - славутага беларускага байкапісца ў гонар 120-годдзя з дня яго нараджэння;
-садзейнічанне знаёмству з літаратурнай спадчынай Кандрата Крапівы;
-папулярызацыя творчасці беларускіх класікаў у рамках Года культуры;
-выяўленне найбольш таленавітых і артыстычных чытальнікаў сярод чытачоў устаноў сеткі бібліятэк;
-садзейнічанне павышэнню інтарэса да выразнага чытання мастацкіх твораў беларускіх аўтараў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця творчай дзейнасці выканаўцаў.
3.Парадак і ўмовы правядзення:
-конкурс праходзіць з 1 лютага па 15 верасня 2016 года;
-у раённым конкурсе маюць права ўдзельнічаць чытачы ў двух узроставых катэгорыях: дзеці да 16 год і дарослыя;
-у ходзе конкурсу вызначаюцца таленавітыя, артыстычныя чытальнікі, здольныя перадаць мастацкую задуму аўтара і здольныя да стварэння асабістага мастацкага вобраза;
-чытальнікі прадстаўляюць творы працягласцю не больш 7 хвілін;
-для школьнікаў адборачны тур можа быць праведзены ў школе. Лепшыя чытальнікі атрымоўваюць права ўдзелу ў асноўным туры конкурсу чытальникаў у бібліятэцы;
-фінальны тур праводзіцца ў верасні месяцы і прымяркоўваецца да Дня бібліятэк.
4.Ацэначныя крытэрыі:
-выкананне ўмоў конкурсу;
-узровень выканаўчага майстэрства;
-сцэнічная культура, стварэнне выразнага сцэнічнага вобраза, раскрыццё творчай індывідуальнасці.
5.Журы конкурсу
У склад журы фінальнага этапу конкурсу ўваходзяць: бібліятэкар, настаўнікі, клубныя работнікі або іншыя кампетэнтныя асобы.
6.Заахвочванне ўдзельнікаў конкурсу:
-па выніках конкурсных выступленняў журы конкурсу вызначае дыпламантаў І, ІІ, ІІІ ступеняў у кожнай узроставай катэгорыі. Яны заахвочваюцца дыпломамі і сувенірамі(пры магчымасці прыцягнення спонсарскай дапамогі);
-пераможцы фінала змогуць прыняць удзел ў тэматычных мерапрыемствах і конкурсах на раённым узроўні.