Пятница, 22.11.2019
Приветствую Вас Гость • Регистрация • Вход

Беларускі каляндар
 

1 студзеня – 155 гадоў з дня нараджэння заснавальніка беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, першага беларускага акадэміка Яўхіма Фёдаравіча Карскага (1861–1931)
 

4 студзеня – 20 гадоў з часу заснавання мемарыяльнага музея-майстэрні З. І. Азгура
 

17 студзеня – 55 гадоў з дня нараджэння заслужанага артыста Беларусі Станкевіча Сяргея (1961, Слуцк, г.)
 

22 студзеня – 110 гадоў з дня нараджэння паэта, аднаго з арганізатараў літаратурнага аб'яднання "Маладняк", члена-карэспандэнта НАН Беларусі Александровіча Андрэя (1906, г. Мінск - 1963)
 

27 студзеня – 80 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўца, перакладчыка Куляшова Валянціна (1936, Мінск)
 

29 студзеня – 25 гадоў з часу стварэння Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; створана 29 студзеня 1991 г.)
 

29 студзеня – 85 гадоў з дня нараджэння мовазнаўцы Шэлег Вольгі (1931, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць - 1965)
 

30 студзеня – 95 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Шамякіна Івана(1921–2004)
 

1 лютага – 25 гадоў з часу стварэння  Мінскага абласнога драматычнага тэатра (1991)
 

8 лютага – 95 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, грамадскага дзеяча, Народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа (1921–1976)
 

14 лютага – 110 гадоў з дня нараджэння вучонага-гісторыка, археографа, археолага, этнографа, краязнаўцы, пісьменніка, літаратара, перакладчыка Мікалая Улашчыка (1906–1986)
 

15 лютага – 110 гадоў з дня нараджэння паэта, сатырыка, гумарыста Бірала Захара (1906, Пухав. р-н – 1993)
 

5 сакавіка – 120 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Кандрата Крапівы (1896, Уздзенскі р-н)
 

14 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Паўла Місько (1931, Слуцкі р-н)
 

18 сакавіка – 75 гадоў з часу стварэння Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў – (1941 г.)
 

1 красавіка – 65 гадоў з часу заснавання выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Народная асвета"
 

16 красавіка – 25 гадоў з часу стварэння навукова-метадычнага ілюстраванага часопіса (г. Мінск) “Пралеска” (выдаецца са жніўня 1991 г.)
 

22 красавіка – 90 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Уладзіміра Федасеенка (1926, Жлобін. р-н)
 

23 красавіка – 130 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Змітрака Бядулі (1886, в. Пасадзец, Лагойс. р-н – 1941)
 

23 красавіка – 430 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбурскае права Нясвіжам (ўпершыню ўпамінаецца ў 1223 г.)
 

1 мая – 85 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, літаратуразнаўцы, крытыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Алега Лойкі (1931, г. Слонім – 2008)
 

1 мая – 65 гадоў з дня нараджэння  рэжысёра тэатра і кіно, Народнага артыста Беларусі, Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксандра Яфрэмава (1951, Расія)
 

5 мая – 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Васіля Якавенка (1936, Светлагор. р-н)
 

15 мая – 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Барыса Сачанка (1936, Хойн. р-н – 1995)
 

15 мая – 100 гадоў з дня нараджэння паэтэсы Ніны Тарас (1916, Навагруд. р-н – 2006)
 

16 мая – 105 гадоў з дня нараджэння паэта, пісьменніка, крытыка, Заслужанага дзеяча культуры Беларусі Васіля Віткі (сапр. Крысько Цімох Васільевіч; 1911, в. Еўлічы, Слуцкі р-н – 1996)
 

17 мая – 335 гадоў з дня нараджэння дзяржаўнага дзеяча ВКЛ Мікалая Яна Радзівіла (1681–1729)
 

31 мая – 460 гадоў з дня нараджэння каталіцкага царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай Юрыя Радзівіла (1556, Вільня – 1600)
 

1 чэрвеня – 70 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Генрыха Далідовіча (1946, Стаўб. р-н)
 

6 чэрвеня – 175 гадоў з дня нараджэння польскай пісьменніцы Элізы Ажэшка (1841, Гродзен. р-н – 1910)
 

7 чэрвеня – 515 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах горада Беразіно
 

14 чэрвеня – 25 гадоў з часу выхаду першага нумару грамадска-палітычнай газеты “Рэспубліка” (г. Мінск)
 

15 чэрвеня – 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, журналіста Гіль Міколы (сапр. Гілевіч Мікалай, 1936, Лагойскі р-н)
 

1 ліпеня – 165 гадоў з дня нараджэння паэта Янкі Лучыны (1851-1897,г. Мінск)
 

5 ліпеня – 105 гадоў з дня нараджэння паэта Васіля Віткі (1911, Слуцкі р-н)
 

8 ліпеня – 140 гадоў з дня нараджэння паэткі-рэвалюцыянеркі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) (1876–1916, Шчуч. р-н)
 

24 ліпеня – 105 гадоў з дня нараджэння паэта, перакладчыка Анатоля Астрэйкі (1911–1978, Капыл. р-н)
 

10 жніўня – 80 гадоў з дня нараджэння паэта, перакладчыка, крытыка Міколы Навіцкага (1936, Лагойскі р-н)
 

18 жніўня –70 гадоў з дня нараджэння празаіка, крытыка, краязнаўцы Алеся Марціновіча (1946, Слуцкі р-н)
 

21 жніўня – 55 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, гісторыка, журналіста Вітаўта Чаропка (1961, г. Мінск)
 

16 верасня – 70 гадоў з дня нараджэння паэта, публіцыста, перакладчыка Сяргея Законнікава (1946, Бешанк. р-н)
 

30 верасня – 85 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Ніла Гілевіча (1931, Лагойскі р-н)
 

7 лістапада 120 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Міхася Чарота (1896, Пухавіцкі р-н)
 

23 лістапада – 110 гадоў з пачатку выдання штотыднёвай грамадска-палітычнай, навукова-асветнай і літаратурна-мастацкай газеты на беларускай мове “Наша Ніва” (г. Вільня, 1906–1915)
 

9 снежня – 125 гадоў з дня нараджэння паэта, класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча (1891–1917, г. Мінск)